Локiс

Ліцвінскі дэтэктыў паводле твора Праспэра Мэрымэ


Прафесар Вітэнбах прыяжджае ў Літву, каб сабраць ліцвінскія і жамойцкія паданні, і натыкаецца на легенду пра пярэваратняў. Па старой легендзе, існуюць у гэтым месцы мядзведзі-пярэваратні. Чалавек, які ператвараецца ў мядзвездя, не ведае пра свае здольнасці і не памятае, што здарылася з ім ноччу.

Гісторыя сям'і графа Шэмета таксама поўніцца дзіўнымі легендамі. Ці існуе пярэварацень - «локіс» насамрэч?

П'еса Сяргея Кавалёва вас здзівіць, нават калі Вы чыталі паданне «Локіс» Праспэра Мэрымэ. Сюжэт, напісаны ім, ператвараецца ў неадназначны дэтэктыў. Якое тлумачэнне выбярэце Вы? І якая з гэтых версій страшней: містычная ці рацыянальная?

Постановочная группа

Аўтар: Сяргей Кавалёў

Пастаноўка і музычнае афармленне: Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Жугжда

Сцэнаграфія і лялькі: Ларыса Мікіна-Прабадзяк

Харэаграфія: Дар’я Іванова